У цэнтры Гомеля ў паветра ўзляцелі грунт і плітка, пашкоджана некалькі машын

24.06.2020 / 22:11

Сёння каля 13.30 па вуліцы Спартака здарылася камунальная аварыя: як мяркуецца, пры правядзенні цеплавых выпрабаванняў за Палацам спорту пад ціскам у паветра ўзляцелі грунт і плітка, паведамляюць Гомельскія ведамасці.

У выніку было пашкоджана некалькі аўтамабіляў, якія стаялі непадалёк ад месца здарэння.

Падрабязнасці высвятляюцца.