Белстат: Сярэдні заробак вырас на 34 рублі

24.06.2020 / 16:36



Фота Волі Афіцэравай

Сярэдні заробак «бруднымі» ў маі склаў 1 227,9 рубля, паведамляе Белстат, што на 34,1 рубля больш, чым месяцам раней.

Калі браць сярэдні курс даляра за май, то гэта $505,9, а калі курс амерыканскай валюты на сёння, то гэта ўвогуле $517,5.

Але вось, калі палічыць чыстымі, то сярэдні заробак складае 1056 рублёў ($435 па курсе за май, або $452 па сённяшнім курсе)

Nashaniva.com