Анекдот. А мая жонка прагаласавала?

24.06.2020 / 14:51

Дзед прыходзіць на выбарчы ўчастак, падыходзіць да аднаго з членаў камісіі і пытаецца:

— Я магу даведацца, мая жонка прагаласавала?

— Вядома, зараз паглядзім. Так, вось яна распісалася. А што, дзядуля, вы не жывяце разам?

— Ды не, яна ў мяне памерла 24 гады таму, але кожны раз прыходзіць галасаваць. А я яе ўсё застаць не магу.