Каля крамы symbal.by з'явілася чарга — туды прыехаў аўтазак і затрымаў людзей

23.06.2020 / 20:04

Сёння стала вядома, што зачыняецца крама нацыянальнага адзення symbal.by.

Людзі праз салідарнасць пайшлі туды падтрымаць сваю краму пакупкай, з'явілася чарга з пары дзясяткаў чалавек. Прыехаў АМАП на аўтазаку і стаў затрымліваць чаргу ў краму, якая проста моўчкі стаяла.

Нагадаем, сёння стала вядома, што афлайн-крама symbal.by на праспекце Машэрава, 18 з 29 чэрвеня спыняе сваю працу.

Кіраўніцтва крамы запрашала да канца тыдня набыць у іх што-небудзь, пакуль тавары крамы не арыштавалі і не канфіскавалі.