Гэта было чуваць і ў СІЗА КДБ. ВІДЭА таго, што рабілася сёння вечарам у Мінску на праспекце 

18.06.2020 / 22:21

18 чэрвеня ў Мінску каля Філармоніі адбыўся сумесны пікет некалькіх палітыкаў, каб выказаць пратэст і салідарнасць з Сяргеем Ціханоўскім, Паўлам Севярынцам, Міколам Статкевічам, Віктарам Бабарыкам ды іншымі затрыманымі падчас перадвыбарнай кампаніі.

Пасля фармальнага заканчэння пікета людзі не сталі разыходзіцца, людзі працягвалі стаяць у жывым ланцугу ўздоўж праспекта ажно да плошчы Незалежнасці.

Аўтамабілі сігналілі, тым самым падтрымлівалі ўдзельнікаў акцыі.

Вось відэа:

Каля 22.00 ДАІ перакрыла ўезд машын на праспект каля плошчы Перамогі, пускала толькі грамадскі транспарт.

Nashaniva.com