Апублікаваныя звесткі па каранавірусе ў свеце па стане на раніцу 18 чэрвеня

18.06.2020 / 07:20

Паводле Сусветнай метрыкі колькасць хворых дасягнула 8 мільёнаў 405 тысяч чалавек (за ўчора заразілася 141 тысяча). Памерла за ўвесь час 451 тысяча, выздаравелі 4 млн 415 тысяч чалавек.

Найбольш хворых у ЗША — 2 млн 234 тысячы (памерлі амаль 120 тысяч), у Бразіліі — 960 тысяч хворых (памерлі 46,6 тысячы), у Расіі — 553 тысячы (памерлі 7,5 тысячы). 

Nashaniva.com