Адзін на балконе, другі — у маразільнай камеры: целы двух немаўлятаў знайшлі ў Мінску 

03.06.2020 / 16:53

Пра жудасны выпадак піша СК.

Уначы 3 чэрвеня ў міліцыю паступіла паведамленне: у адной з кватэр, што ў Фрунзенскім раёне, знайшлі целы двух немаўлят. 40-гадовая жанчына піла з сябрамі і распавяла знаёмым, што ў кватэры знаходзяцца целы яе нованароджаных дзяцей. Мужчыны адразу звярнуліся ў міліцыю.

Следчыя знайшлі адно цельца на балконе, цела іншага немаўляці, са слоў маці, яна захоўвала ў маразільнай камеры. У момант прыезду групы жанчына спрабавала яго схаваць.

Распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса. Жанчына затрыманая. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Nashaniva.com