Аквапарк «Лебядзіны» адновіць працу 11 чэрвеня. Ён не працаваў два месяцы

03.06.2020 / 13:09

Аквапарк не працаваў два месяцы.

Ён будзе працаваць з 12:00 да 21:00 без выходных. Адчыняцца летнія адкрытыя і закрытыя аквазоны, 11 водных горак, трэнажоры для заняткаў сёрфінгам, саўны, турэцкі хамам, СПА-цэнтр, фітнэс-цэнтр ды інш.

У аквапарку запэўніваюць, што тут выкананы ўсе неабходныя супрацьэпідэмічныя меры: абмежавана максімальная колькасць наведвальнікаў для аднаразовага адпачынку (10 м2 на чалавека), павялічана колькасць прыборак з выкарыстаннем дэзсродкаў, устаноўлены антысептыкі. Стан здароўя наведвальнікаў стануць візуальна правяраць да аплаты паслуг. Акрамя таго, у аквазоне штодня будзе працаваць медпункт.

Nashaniva.com