У Бабруйскім раёне двое хлопцаў выйшлі прагуляцца і скралі трактар

03.05.2020 / 12:36

27 красавіка каля 7-й раніцы ў мясцовага жыхара ў Бабруйскім раёне скралі трактар «МТЗ-50» з двума прычэпамі, паведамляе міліцыя.

Высветлілася, што 27-гадовы бабруйчанін і 28-гадовы жыхар раёна прыехалі да знаёмай у госці. Пасля бяседы падазраваныя выйшлі прагуляцца. Іх увагу прыцягнуў трактар, які аказаўся не замкнёным, а ў замку запальвання былі ключы.

Тэхніку вярнулі ўладальніку.

Завялі крымінальную справу.

Nashaniva.com