Насельніцтва стамілася. У Расіі ўрад задумаўся пра паслабленне абмежаванняў

24.04.2020 / 19:01

Урад Расіі задумаўся пра паслабленне абмежаванняў, уведзеных праз каранавірус, паколькі «насельніцтва стамілася». З такой заявай выступіла віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава, перадае ТАСС.

«Мы ўжо месяц жывём у сітуацыі абмежаванняў. Насельніцтва стамілася ад абмежаванняў. Вядома, важна ацаніць, калі мы зможам аслабіць абмежавальныя меры», — адзначыла Голікава.

Nashaniva.com