Наўседа прапанаваў Лукашэнку дапамогу ў барацьбе з каранавірусам

23.04.2020 / 18:02

У чацвер падчас гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў дапамогу ў выглядзе медыцынскіх сродкаў для барацьбы з каранавірусам, піша Delfi.

Гэта была першая гутарка прэзідэнтаў Літвы і Беларусі пасля дзесяцігадовага перапынку. Дарадца прэзідэнта Літвы па пытаннях знешняй палітыкі Аста Скайсгірыце адзначыла, што падчас гутаркі «адбыўся абмен думкамі аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання віруса ў абедзвюх краінах».

«Кіраўнік нашай краіны прапанаваў Беларусі, у выпадку неабходнасці, дапамогу медыцынскімі сродкамі, паколькі Беларусь падала просьбу аб дапамозе Еўрасаюзу», — сказала яна.

Nashaniva.com