У мінскім аэрапорце тэмпературу людзям будзе мераць робат ФОТАФАКТ

22.04.2020 / 16:47

У мінскім аэрапорце пачаў сваю працу мілы робат, асноўная задача якога — мераць тэмпературу ўсім пасажырам, якія прыязджаюць у Беларусь, паведамляе тэлеграм-канал Мінздароўя.

Фота Мінздароўя

Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы разумнага робата прынялі ўдзел намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Вячаслаў Харанека, прадстаўнікі пасольства Кітая ў Беларусі і кіраўнікі Індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Nashaniva.com