Польшча адправіць у Беларусь гуманітарную дапамогу з маскамі і антысептыкам
22.04.2020 / 16:30
Кампаніі дзяржаўнай скарбніцы Польшчы і МЗС гэтай краіны перададуць Беларусі дэзынфекцыйныя сродкі, антысептыкі і хірургічныя маскі, паведаміла «Белсату» Міністэрства замежных справаў Польшчы.
Транспарт грузу забяспечыць дзяржаўная пажарная служба Польшчы. Канвой рушыць з адной з пажарнай частак Варшавы ў чацвер, 23 красавіка.
Пасярэднікам у перадачы ахоўных сродкаў беларускаму боку выступіць Фонд міжнароднай салідарнасці.