Леанід Кучук узначаліў мінскае «Дынама» 

22.04.2020 / 15:40

Беларускі спецыяліст Леанід Кучук афіцыйна ўзначаліў мінскае «Дынама», паведамляе прэс-служба клуба.

На гэтай пасадзе ён змяніў Сяргея Гурэнку. 47-гадовы Гурэнка ўзначальваў «бела-блакітных» з чэрвеня 2019 года. У гэтым сезоне мінскі клуб набраў 6 ачкоў пасля 5 тураў і займае 12-ю пазіцыю.

Апошнім месцам працы 60-гадовага Кучука быў украінскі «Рух» з другога дывізіёна, які ён пакінуў у снежні 2019 года.

Nashaniva.com