Меркель пра Вялікдзень: Пандэмія не прызнае святаў

01.04.2020 / 21:58

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што захады па абмежаванні кантактаў паміж людзьмі, якія ўвялі з-за пандэміі каранавіруса, у найбліжэйшыя дні змякчацца не будуць, піша Reuters.

«Пандэмія не прызнае святаў… Думаць пра паслабленне мер рана», — сказала яна.

Канцлер заклікала людзей адсвяткаваць Вялікдзень у коле самых блізкіх, з тымі, з кім яны падзяляюць адно памяшканне, а таксама ўстрымацца ад паездак і наведванняў, у тым ліку сваякоў.

Nashaniva.com