Орша: 5 чалавек з каранавірусам

01.04.2020 / 20:03

У Оршы агучылі статыстыку пра пацверджаныя выпадкі каранавіруса, піша «Аршанская газета».

Фота Надзеі Бужан

— На 1 красавіка 5 пацверджаных выпадкаў COVID-19, 98 чалавек з'яўляюцца кантактнымі 1-га ўзроўню, кантактаў 2-га ўзроўню — 105 чалавек. Усе кантактныя 1-га ўзроўню абследаваны на COVID-19 і знаходзяцца пад медыцынскім наглядам. Зроблена больш за 200 тэстаў на COVID-19, — паведаміла загадчыца аддзела грамадскага здароўя Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі А. Янкоўская.

{POLL#942}