Затрыманы галоўны рэдактар «Ежедневніка» Сяргей Сацук

25.03.2020 / 16:16

Фота са старонкі ў фэйсбуку

У сераду ў Мінску супрацоўнікамі праваахоўных органаў затрыманы галоўны рэдактар вядомага дзелавога анлайн-выдання «Ежедневнік» Сяргей Сацук, піша Tut.by.

Калегі журналіста распавялі TUT.BY, што Сацука ў грамадскім месцы ў сераду днём людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю, папрасілі прад'явіць дакументы і затым павезлі з сабой.

У Камітэце дзяржкантролю пакуль не пракаментавалі, ці ёсць справа ў дачыненні да журналіста.

Сяргей Сацук вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі, самае гучнае — аб пастаўках у Беларусь незарэгістраванай вакцыны «Эўпента».

Чытайце. «Сярожа, ты куды?» Жонка Сацука расказала, як Дэпартамент фінансавых расследаванняў затрымаў яе мужа