Сярэдні заробак у лютым упаў да $509. А калі лічыць па новым курсе — упаў яшчэ мацней

24.03.2020 / 19:35

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лютым 2020 года склала 1119,7 рубля, паведамляе Белстат.

Фота Надзеі Бужан

Сёлета ў студзені сярэдняя зарплата была на ўзроўні 1118,1 рубля.

У пераліку на даляры сярэднія зарплаты знізіліся. Студзеньская зарплата да выплаты падаткаў склала 527 даляраў, а лютаўская — 509 даляраў (калі лічыць па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка за месяц). Па бягучым курсе лютаўская зарплата складае 431 даляр.

Nashaniva.com