У Гродне на дарогу раптам выбегла дзіця — адрэагаваў супрацоўнік ДАІ ВІДЭА

23.03.2020 / 22:00

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 20 сакавіка на вуліцы Будзёнага ў Гродне. Седзячы ў службовым аўто, інспектар заўважыў хлопчыка, які бег да дарогі і ўцякаў ад бацькоў. Супрацоўнік ДАІ адразу выскачыў на дарогу і спыніў транспарт.

У міліцыі ў чарговы раз нагадалі пра неабходнасць быць як мага больш уважлівымі да сваіх дзяцей на вуліцы, асабліва калі тыя знаходзяцца паблізу праезнай часткі.

Nashaniva.com