Князь Манака стаў першым кіраўніком дзяржавы, што захварэў на каранавірус

19.03.2020 / 19:11

Аналіз на каранавірус, які здаў князь Манака Альбер II, даў станоўчы вынік, паведамляе RTL.

У паведамленні адзначаецца, што здароўю князя нічога не пагражае.

«За князем уважліва сочаць яго доктар і спецыялісты шпіталя «Прынцэса Грэйс». Князь Альбер працягвае працаваць з офіса ў сваіх прыватных апартаментах. Ён падтрымлівае пастаянную сувязь з членамі свайго кабінета, урада, а таксама са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі», — напісана ў заяве княскага палаца.

Nashaniva.com