Нафта Brent упала ніжэй за 27 даляраў. Упершыню з 2003 года

18.03.2020 / 16:18

Цана ф'ючарса бараля нафты гатунку Brent упала ніжэй за 27 даляраў. Па стане на 16.19 мінскага часу яна таргавалася па 26,88 даляра.

Потым цана крыху падрасла, па стане на 16.40 яна таргуецца па 27,12 даляра, потым зноў апусцілася ніжэй за 27 даляраў.

Нафта гатунку WTI таргуецца па 24,36-24,50 даляра.

Падзенне цаны на нафту прыводзіць часта да аслаблення расійскага рубля, а следам за гэтым і беларускага.

Сёння на таргах у Мінску даляр вырас да 2,4413 рубля, а еўра да 2,6840.

Nashaniva.com