Цана нафты Brent упала да $33,85

12.03.2020 / 07:22

Цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года знізілася на 5,42% — да $ 33,85 за бараль, сведчаць даныя таргоў на біржы ICE ў Лондане.

Пры гэтым цана нафты маркі WTI дасягнула $ 30,87 за бараль (-6,4%).

На перамовах 6 сакавіка міністры краін АПЕК+ не змаглі дамовіцца аб далейшых параметрах здзелкі па скарачэнні здабычы нафты. АПЕК прапаноўвала дадаткова знізіць здабычу на 1,5 млн бараляў у суткі да канца бягучага года, аднак Расія на гэта не пагадзілася. З красавіка ўсе абмежаванні па здабычы будуць знятыя.

З-за зрыву ўгоды нафта Brent на таргах 9 сакавіка патаннела на 30%, да $ 31 за бараль. На наступны дзень падзенне трохі адыгралася, да $ 35 за бараль.

Nashaniva.com