Цяжкія дні: 196 чалавек памерла ў Італіі ад каранавіруса за апошнія 24 гадзіны

11.03.2020 / 20:20

У Італіі колькасць смяротных выпадкаў ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, павялічылася да 827. За апошнія суткі загінула 196 чалавек.

Зарэгістравана 2 313 новых выпадкаў заражэння.

Агульная колькасць заражаных на гэты момант узрасла да 10 590. А агулам, уключаючы смяротныя выпадкі, у Італіі за ўвесь час было зарэгістравана 12 462 выпадкі COVID-19.

Фота Надзеі Бужан.

Nashaniva.com