У Баранавічах пасябравалі сабака і качка ВІДЭА

10.03.2020 / 16:51

Сабака і птушка разам гуляюць у адным з прыватных двароў горада, піша Intex-press.

Ролік у рэдакцыю Intex-press даслаў чытач. Ён распавёў, што ў чэрвені па просьбе сына купіў у падарунак маленькае качаня. Яго назвалі Дональд у гонар мультыплікацыйнага персанажа. Качар пасябраваў з аўчаркай Верай.

Сабака добразычліва паставіўся да з'яўлення птушкі, і цяпер жывёлы часта гуляюць у двары. На кадрах бачна, што Дональд настойліва шчыпле Веру, спрабуючы прымусіць яе кінуць палку.