У Гомелі ў пункт другаснай сыравіны ў якасці металалому прынеслі снарады. Сілавікі ачапілі ўсю вуліцу

09.03.2020 / 20:34

Сёння ў Гомелі перакрылі вуліцу Севастопальскую, а аўтобус №12 накіравалі па маршруце №58.

Фота з'явілася ў суполцы «ЧП Гомель».

Як паведамілі ва УУС, сёння гамельчукі прынеслі для здачы другаснай сыравіны пяць прадметаў, падобных да снарадаў. У сувязі з гэтым на месца выехалі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічная група. Тэрыторыю ачэплівалі.