У Расіі выявілі яшчэ чатырох заражаных каранавірусам

07.03.2020 / 15:16

У Расіі за апошнія суткі выяўленыя яшчэ чатыры чалавекі, што заразіліся каранавірусам, паведамляе ТАСС. Усе яны з'яўляюцца расійскімі грамадзянамі.

Па даных штаба, трое знаходзяцца ў Ліпецку, яшчэ адзін — у Санкт-Пецярбургу. Усе яны раней наведвалі Італію, якая стала найбуйнейшым у Еўропе ачагом распаўсюджвання каранавіруса.

Усяго ў Расіі — 14 выпадкаў, 11 у расіян, два ў грамадзян Кітая, адзін у грамадзяніна Італіі.