Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Досе

27.02.2020 / 18:25

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру катэгорыі «Прэм'ер» у катарскай Досе з прызавым фондам $2,9 млн.

Сёння ў чвэрцьфінале Арына Сабаленка (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перайграла ў цяжкім трохсэтавым паядынку кітаянку Чжэн Сайсай (37) — 3:6, 7:6 (7:2), 6:3. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 22 хвіліны.

Nashaniva.com