Даляр працягвае расці

26.02.2020 / 10:26

26 лютага даляр вырас амаль на капейку (+0,0110) да 2,2378 беларускага рубля. Гэта чарговы максімум.

Еўра расце на 0,0158 да 2,4334.

Расійскі рубель зніжаецца на 0,0104 да 3,4137 за 100 адзінак.

Nashaniva.com