Каранавірус зафіксавалі ў Мадрыдзе

26.02.2020 / 09:47

Першы выпадак заражэння каранавірусам зафіксаваны ў Мадрыдзе — агульная колькасць тых, хто заразіўся ў Іспаніі, вырасла да сямі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.

Вірус быў выяўлены ў 24-гадовага маладога чалавека, які нядаўна ездзіў у Італію. Пасля з'яўлення сімптомаў ён звярнуўся да медыкаў, якія прыехалі да яго дадому і ўзялі аналізы.

Nashaniva.com