З-за каранавіруса зачыненыя Кафедральны сабор Мілана і базіліка Сан-Марка ў Венецыі

23.02.2020 / 21:58

Фота з Вікіпедыі

У Італіі эпідэмія новага тыпу каранавіруса COVID-2019 стала прычынай закрыцця Кафедральнага сабора ў Мілане. Пра гэта паведамляе газета Il Massagero.

Адзначаецца, што наведванне сабора будзе абмежавана да аўторка, 25 лютага.

Удакладняецца, што таксама для турыстаў і мясцовых жыхароў будзе абмежаваны доступ да венецыянскай базылікі Сан-Марка.

Акрамя таго, па даных агенцтва АНСА, венецыянскі патрыярхат абвясціў пра прыпыненне царкоўных службаў і абмежаванні для наведвання базілікі Сан-Марка, а таксама размешчаных у гістарычнай часткі Венецыі цэркваў.

Nashaniva.com