Лукашэнка: Данкверту трэба сказаць, каб перастаў нас гнабіць

21.02.2020 / 15:52

Фота Надзеі Бужан

Сёння на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расіі Ігарам Арловым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на высокую якасць беларускіх прадуктаў, якія пастаўляюцца ў розныя рэгіёны свету, паведамляе прэс-служба.

«Мы гандлюем не толькі ў Расіі, ужо вельмі шмат і ў Еўрасаюзе, але яшчэ больш з Кітаем, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Таму Данкверту (Сяргей Данкверт — кіраўнік Рассельгаснагляду) трэба сказаць, каб перастаў нас гнабіць, а то мы сыдзем проста на кітайскі рынак».

Нагадаем, што Рассельгаснагляд неаднаразова ўводзіць абмежаванні на беларускую прадукцыю ў Расіі.