Футбаліст стаў сімуляваць траўму, а супернік стаў сімуляваць яго сімуляцыю. Было вельмі смешна ВІДЭА

21.02.2020 / 09:27

Забаўны інцыдэнт здарыўся ў матчы 1/16 Лігі Еўропы Хетафе (Іспанія) — «Аякс». Падчас гульні там адбылося сутыкненне абаронцы гаспадароў Алана Ньёма і паўабаронцы гасцей Раяна Бабела.

Французскі абаронца стаў сімуляваць падзенне пасля таго, як да яго дакрануўся нідэрландскі паўабаронца. Пасля Бабел ад абурэння стаў катацца па газоне разам з гульцом «Хетафе».

pic.twitter.com/jIXa6ebON0

— Out Of Context Football (@nocontextfooty) February 20, 2020

Затым Бабел падышоў да Ньёма і пачаў дэманстратыўна паказваць, што плача, а затым стаў імітаваць кульгавасць абаронцы суперніка.

Што праўда, нідэрландзец атрымаў жоўтую, а «Хетафе» перамог 2:0

Nashaniva.com