Беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе да 75-годдзя Перамогі ў Маскве

20.02.2020 / 15:08

Беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе да 75-годдзя Перамогі як у Мінску, так і ў Маскве, паведаміла Міністэрства абароны Беларусі па выніках брыфінгу для ваенных аташэ, акрэдытаваных пры ведамстве.

«У рамках брыфінгу было адзначана, што ў 2020 годзе найбольшую важнасць для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ўяўляюць мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі. Беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе як у горадзе Мінску, так і ў Маскве», — адзначае прэс -служба Мінабароны.

Nashaniva.com