Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Егіпта

19.02.2020 / 14:15

Аляксандр Лукашэнка праводзіць сёння ў Каіры перамовы з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі. Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіць у прэзідэнцкім палацы «Аль-Ітыхадыя», перадае БЕЛТА.

Перамовы прэзідэнтаў пачаліся з пратакольнай цырымоніі. Абдэль Фатах ас-Сісі сустрэў Аляксандра Лукашэнку ля ўваходу ў палац, і пасля выканання гімнаў і цырыманіялу з удзелам роты ганаровай варты прэзідэнты селі за стол перамоў. Спачатку сустрэча праходзіць у фармаце сам-насам, потым да кіраўнікоў дзяржаў далучацца члены дэлегацый.

Nashaniva.com