Канапацкая: Падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну я б пакінула дзве дзяржаўныя мовы

17.02.2020 / 19:27

Удзельніца праймерыз, былая дэпутатка Ганна Канапацкая не выказала адназначнай пазіцыі наконт таго, ці мусіць быць у Беларусі адзіная дзяржаўная мова.

«Падчас першага майго тэрміну — двухмоўе», — адказала яна.

Яе канкурэнты Аляксей Янукевіч, Павел Севярынец, Юрась Губарэвіч лічаць, што беларуская мова адназначна мусіць быць адзінай дзяржаўнай.

Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова адказваюць больш абцякальна.

Чытайце артыкул цалкам. Смяротнае пакаранне, лёгкія наркотыкі, Расія і НАТА: нечаканыя адказы ад удзельнікаў праймерыз

Nashaniva.com