Кітайская кампанія анансавала пачатак продажаў патэнцыйных лекаў ад каранавіруса

16.02.2020 / 22:01

Адна з найбуйнейшых фармацэўтычных кампаній Кітая Zhejiang Hisun Pharmaceutical паведаміла, што атрымала дазвол уладаў пачаць продажы супрацьвіруснага сродку «Фавіпіравір» (Favipiravir) — патэнцыйных лекаў ад каранавіруснай інфекцыі Covid-19.

Як піша Reuters, пасля таго як прэпарат з'явіцца ў продажы, кампанія будзе павінна працягнуць клінічныя выпрабаванні сродку.

У клінічных выпрабаваннях «Фавіпаравіра» ўдзельнічалі 70 чалавек, лекі валодаюць «адносна відавочнай эфектыўнасцю», паведамілі ў міністэрстве навукі і тэхнікі Кітая.

Nashaniva.com