З лайнера, што стаіць на каранціне ля берагоў Японіі, эвакуявалі першую групу пажылых людзей

14.02.2020 / 10:14

У Японіі з круізнага лайнера Diamond Princess эвакуявалі першую групу людзей, якім больш за 80 гадоў. У іх не выяўлена заражэння каранавірусам. Пра гэта паведамляе агенцтва Kyodo.

Лайнер Diamond Princess быў пастаўлены на каранцін у порце японскага горада Іякагама пасля таго, як у пачатку лютага ў аднаго з пасажыраў дыягнаставалі каранавірус.

Па дадзеных агенцтва, пажылых людзей павінны рассяліць у спецыяльна падрыхтаваным для гэтага інтэрнаце адной з мясцовых ВНУ.

Дакладная колькасць эвакуяваных пакуль не ўдакладнялася. Аднак раней паведамлялася, што ў першую групу павінны ўвайсці каля 10 чалавек.

Агульная колькасць заражаных на лайнеры складае 219 чалавек.