Па амерыканскай базе ў Іраку нанеслі ракетны ўдар

13.02.2020 / 22:24

Невядомыя запусцілі рэактыўны снарад па базе K1, якая знаходзіцца ў раёне горада Кіркук на поўначы Ірака, паведамляе Sky News Arabia. Гэтую базу выкарыстоўваюць амерыканскія вайскоўцы, а таксама іракскія паліцэйскія.

Афіцыйнай інфармацыі аб пацярпелых пакуль што не паступала.

Nashaniva.com