«Газпром нафта» заявіла пра гатоўнасць абмяркоўваць з Беларуссю схемы паставак

12.02.2020 / 20:29

«Газпром нафта» гатовая абмяркоўваць з Беларуссю розныя схемы паставак нафты. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар кампаніі Аляксандр Дзюкаў, паведамляе РИА Новости.

Па словах Дзюкава, кампанія таксама гатова абмеркаваць з беларускім бокам пастаўкі па давальніцкай схеме, калі кампанія пастаўляе сыравіну на нафтаперапрацоўчы завод, пазней забірае нафтапрадукты і адпраўляе іх на АЗС.

Раней у сераду, 12 лютага, прапанову працаваць па такой схеме расійскім кампаніям высунуў дзяржканцэрн «Белнафтахім». Тады прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка паведамляў, што ніякіх сустрэчных хадоў з боку расійскіх нафтавых кампаній не было зроблена.

Nashaniva.com