У вайсковай часці пад Мінскам атрымаў траўму яфрэйтар

06.02.2020 / 14:02

Здарэнне адбылося ў выніку парушэння патрабаванняў бяспекі: траўму атрымаў вайсковец тэрміновай службы, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Падчас заняткаў старшы слесар рамонтнага ўзвода праводзіў рамонт жорсткай счэпкі аўтамабіляў і ў выніку атрымаў тупую траўму жывата.

Вайскоўцу аказана экстранная медыцынская дапамога. Стан яфрэйтара стабільны, ён у свядомасці.

Па словах медыкаў, пераломаў і пашкоджанняў унутраных органаў не выяўлена. Жыццю нічога не пагражае.

Nashaniva.com