Вядомы амерыканскі акцёр пажартаваў у інстаграме пра старыя беларускія «зайчыкі». А МЗС запрасіла яго ў Беларусь

06.02.2020 / 14:04

Амерыканскі акцёр Джарэд Падалецкі (Jared Padalecki) пажартаваў у сваім інстаграме пра старыя беларускія грошы з выявай зайца і лася.

Падалецкі здымаецца ў серыяле «Звышнатуральнае», дзе атрымаў мянушку Лось. Ён падзякаваў Беларусі за дызайн купюры з выявай гэтай жывёлы, заўважыўшы, што банкнота з ласём магла б каштаваць даражэй, чым купюра з вавёркай. Насамрэч намінал вавёркі складаў 50 капеек, а «лася» — 25 рублёў. Але Падалецкі, відаць, не знаёмы з кірыліцай.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Now that I see there won’t be any serious repercussions, I’d like to publicly thank the country of #Belarus for colluding with me on the design of their official currency...I’d say we had a perfect phone call. (Except, the MOOSE was supposed to be worth more!! ) #TooSoon? #OhWell #SPNFamily #Supernatural #impeachment #mooseandsquirrel

Публикация от Jared Padalecki (@jaredpadalecki)

«Цяпер, калі зразумела, што ніякіх сур'ёзных наступстваў не будзе, я хацеў бы публічна падзякаваць Беларусі за таемную змову са мной па стварэнні дызайну афіцыйнай валюты… Я б сказаў, што ў нас была выдатная тэлефонная размова. (Хоць лось і павінен быў каштаваць даражэй!)», — напісаў Падалецкі.

Пост набраў шмат лайкаў, у каментарах адзначыліся беларусы, а таксама прыйшоў каментар з афіцыйнага акаўнта МЗС. Акцёра запрасілі ў Беларусь, а менавіта ў Белавежскую пушчу, дзе водзіцца шмат ласёў.

Nashaniva.com