У Мінадукацыі распавялі, колькі кітайскіх студэнтаў з'ехала на канікулы, а колькі вярнулася ў Беларусь

04.02.2020 / 15:51

На вакацыі дадому паехалі 920 кітайскіх студэнтаў, якія вучацца ў беларускіх ВНУ. На гэты момант у краіну вярнуліся не больш за 50 чалавек. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Як падкрэслілі ў прэс-службе, ВНУ бясхібна выконваюць неабходныя рэкамендацыі Мінздароўя. Арганізавана ўзаемадзеянне з медыцынскімі работнікамі, паліклінікамі. Кожны з тых, хто вярнуўся, знаходзіцца пад наглядам, а ўсе пытанні прапрацоўваюцца індывідуальна з кожным студэнтам.