Сурок Філ прадказаў раннюю вясну ў Амерыцы

02.02.2020 / 17:57

Амерыканскі «народны метэаролаг» сурок Філ з мястэчка Панксатоні ў штаце Пенсільванія прадказаў у нядзелю, што вясна ў гэтым годзе ў Амерыцы наступіць рана, піша ТАСС.

GROUNDHOG PREDICTION: EARLY SPRING
Punxsutawney Phil did not see his shadow! Let's hope his 39% accuracy rate increases with this forecast. #groundhogday @WTHRcom pic.twitter.com/gWIkQkNQPk

— Lindsey Monroe (@LindseyWTHR13) February 2, 2020

Пяцікілаграмовага сурка дасталі раніцай са сваёй нары на ўзгорку Гоблер-Ноб. Згодна з народным павер'ем, калі сурок палохаецца свайго ценю і хаваецца ў нару, то зіма будзе доўжыцца яшчэ паўтара месяца. Калі ж надвор'е воблачнае і Філ не бачыць свайго ценю, то чакаецца ранні прыход вясны.

«Раз ценю няма, вясна настане рана», — абвясціў адзін з прадстаўнікоў «Клуба сурка», традыцыйна выступаючы ў цыліндры і смокінгу ад асобы Філа і звяртаючыся да некалькіх тысяч чалавек, якія сабраліся ў Панксатоні. Раніцай у нядзелю ў гарадку ішоў снег, тэмпература паветра была крыху вышэй за нуль.

Па даных Нацыянальных цэнтраў інфармацыі аб навакольным асяроддзі ЗША, за апошнія дзесяць гадоў прагнозы Філа спраўдзіліся ў 40% выпадкаў: у 2011, 2013, 2014 і 2016 гадах. У агульнай складанасці сурок рабіў прагноз у 134-ы раз.

А ў Мінску 2 лютага было і сонечна, і пахмурна, і дождж лупіў.

Nashaniva.com