Новак Джокавіч выйграў Australian Open у восьмы раз. Фінал доўжыўся чатыры гадзіны

02.02.2020 / 15:46

У фінале сербскі тэнісіст у пяці сэтах адолеў аўстрыйца Дамініка Ціма — 6:4, 4:6, 2:6, 6:3, 6:4.

Джокавіч перамог на Australian Open у восьмы раз.

Новак займае другое месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Лідзіруе іспанец Рафаэль Надаль.

У жаночым адзіночным разрадзе пераможцай стала амерыканка Сафія Кенін.

Nashaniva.com