У Мінску кіроўца таксі не саступіў дарогу і ўрэзаўся ў слуп ФОТА

02.02.2020 / 13:19

Кіроўца «Фальксвагена» (Яндэкс-таксі) рухаўся па вул. Казіміраўская ў напрамку МКАД і на скрыжаванні з Каменнагорскай не саступіў дарогу аўтамабілю «Кіа».

Ад удару аўтамабіль «Фальксваген» выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.

Кіроўца дастаўлены ў бальніцу, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Nashaniva.com