Аранжавы ўзровень абвешчаны на панядзелак, а затым прыйдуць маразы

02.02.2020 / 12:31

Фота Надзеі Бужан

У панядзелак ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Месцамі ападкі, у асноўным мокры снег.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да +5. У Мінску +2…+4. 

Паводле pogoda.by, з пятніцы пахаладае, удзень у Мінску 7 лютага будзе да -5.

Nashaniva.com