У Расіі рэзка зрэагавалі на словы Пампеа пра гатоўнасць забяспечыць Беларусь амерыканскай нафтай

02.02.2020 / 11:32

Расійскі сенатар Аляксей Пушкоў раскрытыкаваў заяву дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа пра здольнасць амерыканскіх кампаній цалкам забяспечыць Беларусь нафтай па канкурэнтных цэнах. Адпаведны допіс ён змясціў у твітары.

«Вядома: у свой час так «вывелі на новы ўзровень» Януковіча ва Украіне. Пасол ЗША Джэфры Пает адыграў прыкметную ролю», — адзначыў сенатар на сваёй старонцы.

США готовы на 100% обеспечить Белоруссию нефтью по конкурентным ценам и пришлют нового посла «для вывода отношений на новый уровень». Так обещал Помпео в Минске. Узнаваемо: в своё время так «вывели на новый уровень» Януковича на Украине. Посол США Дж.Пайетт сыграл заметную роль.

— Алексей Пушков (@Alexey_Pushkov) February 1, 2020

«ЗША хоча дапамагчы Беларусі пабудаваць суверэнную краіну. Нашы вытворцы энергетыкі гатовыя паставіць 100% нафты, якая вам патрэбная, па канкурэнтных цэнах. Мы найбуйнейшы ў свеце вытворца нафты, і ўсё, што вам трэба зрабіць — гэта сказаць», — заявіў учора ў Мінску Майк Пампеа.

Nashaniva.com