У Кітаі выявілі яшчэ адзін смяротна небяспечны вірус

02.02.2020 / 08:34

У кітайскай правінцыі Хунань зарэгістраваная ўспышка птушынага грыпу H5N1. Пра гэта паведаміў Мінсельгас краіны.

Гэтая правінцыя мяжуе з правінцыяй Хубэй, якая стала эпіцэнтрам эпідэміі новага каранавіруса 2019-nCoV.

Высокапатагенны птушыны грып быў выяўлены на адной з ферм. Праз хваробу там загінула больш за палову ўсіх птушак. Пра выпадкі заражэння чалавека пакуль не паведамляецца.

Nashaniva.com