Пад Магілёвам рабочаму заціснула руку станком

22.01.2020 / 10:28

Здарэнне адбылося на прадпрыемстве ў вёсцы Палетнікі, піша 112.by

У цэху ў станку па прэсоўцы кардона заціснула правую руку работніка. Яе дасталі пры дапамозе спецыяльнай аварыйна-выратавальнай прылады і бензарэза, а мужчыну перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Ён шпіталізаваны ў бальніцу з траўмай канечнасці ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Nashaniva.com