У Турцыі брамнік атрымаў чырвоную картку за два няправільна адбітыя пенальці. У вароты стаў палявы гулец і адбіў трэці ВІДЭА

20.01.2020 / 14:31

Незвычайны эпізод адбыўся ў матчы другой турэцкай лігі паміж «Усакспорам» і «Эргенам» (2:0), піша Прэсбол.

Брамнік каманды «Усакспора» Эрсін Айдын адбіў пенальці, аднак атрымаў жоўтую картку за тое, што пакінуў лінію варот раней часу. Суддзя пастанавіў паўторна выканаць стандарт — сітуацыя паўтарылася, і Айдын быў выдалены з поля за два папярэджанні. Месца ў варотах заняў абаронца Левент Акцюг — і ён адбіў пенальці па правілах.

Nashaniva.com